Галоўная
  Парафія
  Ініцыятывы
  Малітва

БЕЛАРУСКАЯ ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ЦАРКВА СЁНЬНЯ

Архіпастырам Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы (БГКЦ) з’яўляецца прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў кардынал Леанардо Сандры. Кіраўніцтва штодзённым жыццём Царквы ажыццяўляе Апостальскі Візітатар “ ad nutum Sanctae Sedis ” для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек). Ён склікае сынаксы для вырашэньня найбольш важных праблем духавенства БГКЦ. У склад духавенства БГКЦ на дадзены уваходзяць 15 святароў і 1 дыякан:

- протапрэзбітар Андрэй Абламейка,

- протапрэзбітар Лявонцій (Тумоўскі),

- протапрэзбітар Віктар Данілаў (на пенсіі),

- сьвятар Андрэй Буйніч,

- сьвятар Зміцер Грышан,

- сьвятар Ігар Кандрацьеў,

- сьвятар Андрэй Крот,

- сьвятар Казімір Ляховіч,

- сьвятар Яўген Маліноўскі,

- сьвятар Пётр Мартэн,

- сьвятар Андрэй Сідаровіч MIC ,

- сьвятар Яўген Усошын,

- сьвятар Аляксандр Шаўцоў,

- сьвятар Аляксандр Шыбека,

- сьвятар Пахом Кавалёў (працуе на Украіне),

- дыякан Васіль Ягораў.

У духоўных навучальных установах вучацца 9 семінарыстаў, у тым ліку два манахі-рэдэмптарысты.

* * *

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква падзяляецца на два протапрэзьбітэраты (дэканаты) – Цэнтральна-заходні імя блаславёнага Мікалая (Чарнецкага) і Ўсходні імя сьвятога Язафата. Цэнтральна-заходні протапрэзбітэрат (г. Мінск, Брэсцкая, Гродзенская і Мінская вобласці) узначальвае протапрэзбітар Андрэй Абламейка. Пад яго кіраўніцтвам знаходзяцца 12 наступных парафіяў:

- Праведнага Язэпа (Менск),

- Сьвятога Духу (Менск),

- Божай Маці Нястомнай Дапамогі (Менск),

- Сьвятога Міколы Цудатворцы (Менск),

- Пакрова Найсьвятой Багародзіцы (Мар’іна Горка),

- Сьвятых роўнаапостальных Кірылы і Мятода (Баранавічы),

- Сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя (Брэст),

- Маці Божай Фацімскай (Гродна),

- Жыровіцкай Божай Маці (Івацэвічы),

- Сьвятога Язафата (Ліда),

- Хрыста Чалавекалюбцы (Маладзечна),

- Сьвятога Кірылы Тураўскага (Пінск),

- Сьвятой Тройцы (Слонім).

Усходні протапрэзбітэрат узначальвае іераманах Лявонцій (Тумоўскі), які адначасова з’яўляецца настаяцелем манастыру імя сьвятых Барыса і Глеба ў Полацку. У склад протапрэзбітэрату ўваходзяць 6 парафій:

- Уваскрасеньня Хрыстовага (Віцебск),

- Хрыста Збаўцы (Віцебск),

- Трох Сьвяціцеляў (Гомель),

- Бялыніцкай іконы Божай Маці (Магілёў),

- Пакрова Найсьвятой Багародзіцы (Ворша),

- Сьвятамучаніка Язафата (Полацак).

* * *

БГКЦ мае шчыльныя стасункі з беларускімі грэка-католікамі ў замежжы. Кіраўніцтва царкоўным жыццём за мяжою (у Заходняй Еўропе і Амерыцы) ажыццяўляе Апостальскі Візітатар для беларускіх грэка-католікаў замежжа мітрафорны протаярэй Аляксандр Надсан. Дзейнічаюць парафіі Апосталаў Пятра і Паўла (Лондан) і Ўваскрасеньня Хрыстовага (Антвэрпэн). Акрамя а. Аляксандра Надсана, у замежжы служаць сьвятары а. Ян Майсейчык, а. Ігар Лабацэвіч, а. Сяргей Стасевіч.

Анатоль Сiдарэвіч