Галоўная
  Парафія
  Ініцыятывы
  Малітва

Протапрэзбітар Лявонці (Тумоўскі), манах Студыйскага Уставу, протапрэзбітар Усходняга протапрэзбітэрату БГКЦ

Протапрэсвітэр Лявонці (у сьвеце Аляксандр) Тумоўскі нарадзіўся 9 ліпеня 1973 году ў г. Полацку. Скончыў сярэднюю школу №9 г. Наваполацка. Вучыўся ва Украінскім Каталіцкім Універсітэце. Тэма дыпломнай працы – “Да праблематыкі духоўнасьці Экзарха Леаніда Фёдарава”.

З 1995 году быў паслушнікам Сьвята-Успенскай Уніўскай лаўры манахаў Студыйскага Уставу. 27 жніўня 2000 году прыняў малую схіму. Дыяканскія сьвячаньні прыняў 28 жніўня 2002 году. 18 траўня 2003 г. Кір Юліян Гбур, біскуп Стрыйскі (Украіна), удзяліў іерадыякану Лявонцію сьвятарскія сьвячанні. З 2003 году іераманах Лявонцій з’яўляецца настаяцелем Барысаглебскага манастыра Студыйскага Уставу ў г. Полацку і пробашчам парафіі сьвятамучаніка Язафата. У 2006 годзе а. Лявонцій (Тумоўскі) прызначаны протапрэзбітарам Усходняга протапрэзбітэрату Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.