Пошук
Нядзельнае казаньне
СВЯТА ЎЗВЫШЭННЯ ЖЫВАТВОРЧАГА КРЫЖА |
субота
КАСТРЫЧНІКА |
Гэта момант глыбокай духовай Сулучнасьці Паўнаты нашае Царквы з Найвышэйшым Пастырам Бенядыктам XV
Прывітальнае Слова Архімандрыта Сяргея Эмінэнцыя, Высокадастойны Ўладыка Кардынал TARCISIO, Эксцэленцыя, Высокадастойны Уладыка Апостальскі Нунцый Архібіскуп Марцін, Эмінэнцыя, Эксцэленцыі, Дастойныя Ярархі Рыма-Каталіцкай Царквы ў Беларусі, Паважаныя Прадстаўнікі Ўладаў Дзяржаўных, гарадзкіх, районных. Браты і Сёстры! 1. Першапастыр Паўсюднай (Каталіцкай) Царквы Яго Сьвятасьць Папа Рымскі Бенядыкт XVI прыслаў у нашую Богам любімую Бацькаўшчыну Беларусь, Вас, Эмінэнцыя Кардынал Тарчызіо, свайго бліжэйшага Супрацоўніка – Дзяржаўнага Сакратара Сьвятой Сталіцы. Абедзьве часткі Вашага візіту ў Беларусь – дзяржаўную і рэлігійную грэка-каталікі – каталікі візантыйскага абраду у Беларусі, суправаджаюць сваімі малітвамі. Ад свайго і іх імя, ад імя сьвятароў, манахаў, манахіняў, семінарыстаў ды ўсіх вернікаў Супольнасьці Грэка-Каталіцкай Царквы Беларусі вітаю Вас, Эмінэнцыя, вельмі шчыра тут, у гэтым грэка-каталіцкім Душпастырскі цэнтры ў Мінску. 2. Вернікі паасобных грэка-каталіцкіх парафіяў Беларусі, разам са сваімі душпастырамі, уключаюцца ў малітоўныя сустрэчы з Вамі, Высокім Прадстаўніком Сьвятога Айца, разам з нашымі братамі і сёстрамі рыма-каталікамі ў Пінску, Горадні і Мінску. Аднак сёньняшняя Сустрэча тут, у Мінску, у гэтым Душпастырскім Цэнтры, мае асаблівы характар; Вашая Сустрэча з прадстаўнікамі духавенства і вернікаў грэка-каталіцкіх парафіяў Беларусі. Эмінэнцыя Кардынал Тарчызіо! Праз Вашае пастырскае служэньне, як Пасланніка Сьвятога Айца - гэта ёсьць момант глыбокай духовай Сулучнасьці (Communio) Паўнаты нашае Царквы з Найвышэйшым Пастырам Бенядыктам XVI-тым. Гэта ёсьць час малітвы да Хрыста Чалавекалюбцы – малітвы разам з Валадаркай Беларусі Найсьвятой Багародзіцай Марыяй, Святым Язэпам, Сьвятым Язафатам ды ўсімі Сьвятымі Беларускай Зямлі, асабліва з Беларускімі Новамучанікамі ХХ стагоддзя. Гэты блаславёны час паглыбленьня ў жыццьці сьвятароў і вернікаў веры і надзеі, крыніцай якіх ёсьць Слова Божае, ды ўзмацненьне служэньня нашае Царквы дзеля духовага дабра Беларускага Народу, як гэта на працягу стагоддзяў рабіла Ўніяцкая Царква на Беларускіх Землях. 3. Праз хвіліну пачнем Малебен, малітву за ўсіх жыхароў гораду Мінска. Таму цешымся, што з намі ёсьць тут Паважаныя Прадстаўнікі Ўладаў Дзяржаўных, гарадзкіх, районных. На гэтым месцы дзякуем усім ім за дапамогу, якую мы атрымалі, каб годна прыняць, Вас Эмінэнцыя. Прымаем Вас, Уладыка Кардынал, як нашага Пастыра ды просім узначаліць гэтую малітоўную Сустрэчу. Мінск, 19 чэрвеня 2008 г. +Архімандрыт Сяргей Гаек Апостальскі Візітатар |
20.06.2008
|