Пошук

Каляндар

 


9.06.2013
ГРЭКА-КАТОЛІКІ МІНСКА ЎШАНАВАЛІ МОШЧЫ СВЯТОЙ ТЭРЭЗЫУ суботу 8 чэрвеня 2013 г. у храме душпастырскага цэнтра Святога Язэпа грэка-католікі Мінска ўрачыста сустракалі мошчы (рэліквіі) св. Тэрэзы ад Дзіцятка Ісуса і Найсвяцейшага Аблічча. Ганаровую варту пры мошчах трымалі скаўткі.

Урачыстасць пачалася Боскай Літургіяй, якую - з блаславення Апостальскага Візітатара БГКЦ - узначаліў ераманах Пахом (Кавалёў) у саслужэнні мінскіх грэка-каталіцкіх душпастыраў.
9.06.2013
Адышла ў вечнасць маці біскупа Уладзіслава Бліна8 чэрвеня адышла ў вечнасць Гэлена Блін, маці біскупа Віцебскага на пенсіі Уладзіслава Бліна. Спачылай было 87 гадоў.

Пахавальная святая Імша адбудзецца 11 чэрвеня ў 16.00 па беларускім часе ў парафіяльным касцёле святых Мікалая і Добрага Пастыра ў Слезіне каля Коніна (Польшча). Адрас парафіі: Слезін, вул. Касцёльная, 22.

8 чэрвеня ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць святую Імшу ў інтэнцыі спачылай.
5.06.2013
Адышоў да Госпада наш парафіянін Юрась БушлякоўУ Менску, 4 чэрвеня 2013 г. а 19-й гадзіне, пасьля цяжкай хваробы памёр Юрась Бушлякоў - вернік парафіі Праведнага Язэпа (ад самага пачатку адраджэньня парафіі), філёляг, пэдагог, журналіст.

Паніхіда за супакоў душы спачылага слугі Божага Юрася і разьвітаньне з памерлым адбудзецца ў Менску 6 чэрвеня з 13 да 14 гадзіны ў рытуальнай залі №1 па вуліцы Альшэўскага, 12.

Заўпакойная Боская Літургія будзе служыцца у храме парафіяльнага душпастырскага цэнтра сьв. Язэпа (вул. Арджанікідзэ, д. 6) у пятніцу, 7 чэрвеня 2013 г. у 18:30.

ВЕЧНАЯ ЯМУ ПАМЯЦЬ!
3.06.2013
Мінскія грэка-католікі сустракаюць мошчы св. Тэрэзы ад Дзіцятка ІсусаУ суботу 8 чэрвеня 2013 года мінскія грэка-католікі будуць сустракаць мошчы св. Тэрэзы ад Дзіцятка Ісуса і Найсвяцейшага Аблічча.
Урачыстае выстаўленне мошчаў ў храме Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе, 6) будзе праходзіць з 14:00 да 18:00.


Святая Тэрэза ў 15 год пакінула бацькоўскі дом і ўступіла да манастыра кармелітанак. У 24 гады памірае ад сухотаў. Перад самай смерцю Тэрэза па загаду настаяцелькі паспявае напісаць рукапіс аб сваім жыцці “Гісторыя адной душы”. У 1997 годзе Папа Ян Павал ІІ абвясціў св. Тэрэзу ад Дзіцяці Ісуса Доктарам Паўсюднай Царквы.

У чым сакрэт св. Тэрэзы, чаму яе так ушаноўваюць ва ўсім свеце? Можа Бог прыадчыніць для цябе гэтую тайну падчас малітвы?!
3.06.2013
Абвал беларускай грэка-каталіцкай царквы ў ЛонданеУ выніку інцыдэнту памяшканне беларускай грэка-каталіцкай царквы, што месціцца ў брытанскай сталіцы, атрымала значныя пашкоджанні.

Сёння ўночы абвалілася значная частка столі ў памяшканні царквы. Хутчэй за ўсё, гэта стала вынікам будаўнічых работ, што адбываюцца па суседству: уладальнік суседняга дому вырашыў яго знесці.
3.06.2013
Малітоўны ўспамін блаславёнай мучаніцы Мар’яны (Бярнацкай)У мінулую нядзелю, 2 чэрвеня 2013 г.. Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква адзначала памяць Усіх Святых Беларускага народу. Для гарадзенскіх грэка-каталікоў гэта дзень асаблівага малітоўнага ўспаміну блаславёнай мучаніцы Мар’яны Бярнацкай (+1943 г.).

Пачаўся малітоўны ўспамін блаславёнай Мар’яны і Усіх беларускіх святых з Боскай Літургіі ў капліцы айцоў-рэдэмптарыстаў, дзе часова адбываюцца набажэнствы гарадзенскіай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай. Працягам малітоўнага ўспаміну сталася малітва Акафіста ў касцёле ў вёсцы Адамавічы перад цудатворным абразом Маці Божай. Касцёл у Адамавічах ніколі не зачыняўся – ні ў гады царскага пераследу, ні ў час пераследу камуністычнага, таму быў месцам малітвы для ўніятаў, якія патаемна захоўвалі вернасць Еднасці.
3.06.2013
“Дзякуй Богу за ўсё, што маем”Сустрэча для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Івацэвічах

У грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах 1 чэрвеня 2013 г., з нагоды Міжнароднага Дня Дзіцяці, прайшла асаблівая сустрэча.
Вернікі парафіі сустракалі сваіх даўніх сяброў – людзей з абмежаванымі магчымасцямі з мясцовага тэрытарыяльнага цэнтру, а таксама іх бацькоў і педагогаў.
30.05.2013
Малітва за Беларусь ў Рыме і Блаславенне Папы ФранцішкаУ сераду 29 траўня 2013 г. Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек наведаў Рым, дзе ў базыліцы св. Пятра ў Ватыкане маліўся за Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву ля мошчаў святога Вярхоўнага Апостала Пятра, святога Язафата, Архібіскупа Полацкага і блаславёнага Папы Яна Паўла ІІ.
26.05.2013
Экуменічны ўспамін святых Кірылы і Мятода ў г. Бары ў ІталііУ рамках Міжнароднай духоўнай канферэнцыі, прысвечанай прымірэнню ды міру між хрысціянамі і народамі – KAIROS 2013, якую арганізавала міжнародная асацыяцыя “Супольнасць Ісуса” (Comunita’ di Gesu’), удзельнікі ўзгадалі Славянскую місію святых Кірылы і Мятода, 1150-я ўгодкі якой адзначаюцца ў гэтым годзе.

Канферэнцыя KAIROS 2013 сабрала прадстаўнікоў (духоўных асобаў і свецкіх вернікаў) рыма-каталіцкай Царквы, грэка-каталіцкіх (італа-албанскай, беларускай, румынскай, украінскай), праваслаўных (албанскай, румынскай, амерыканскай) і англіканскіх Цэркваў (розных юрысдыкцыяў), пратэстанцкіх царкоўных Супольнасцяў са шматлікіх краінаў свету – Еўропы, Амерыкі (Аргентыны, Бразіліі, ЗША), Афрыкі (Анголы, Рэспублікі Паўднёвай Афрыкі, Камеруна, Кот д’Івуар).
21.05.2013
Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці сустрэўся з прадстаўнікамі ўладаў Гомеля і наведаў Дзіцячую вёску20 мая, у другі дзень свайго візіту ў Гомель, Апостальскі Нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці сустрэўся са старшынёй Гомельскага гарвыканкама Пятром Кірычэнкам і старшынёй Гомельскага аблвыканкама Уладзімірам Дворнікам.

Як паведамляе гомельскі каталіцкі сайт Нараджэння Божай Маці, падчас сустрэчы, якая праходзіла ў цёплай сяброўскай атмасферы, кіраўнікі горада і вобласці высока ацанілі супрацоўніцтва ўладаў і мясцовых католікаў у сацыяльнай сферы, а таксама выказалі падтрымку ў планах па будаўніцтву новага касцёла ў Савецкім раёне Гомеля. Канчатковае месца, дзе католікі будуць прасіць зямлю пад будаўніцтва храма, пакуль не вызначана.

Рейтинг Francis.ru
Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier