Пошук
Нядзельнае казаньне
СВЯТА ЎЗВЫШЭННЯ ЖЫВАТВОРЧАГА КРЫЖА |
субота
КАСТРЫЧНІКА |
ТЭКСТЫ АСНОЎНЫХ МАЛІТВАЎ
Ойча наш
Багародзіца Дзева, радуйся!
Малітвы за сьвятароў
Малітва за бацькоў
Малітва за хворага
Малітва аб блаславеньні
Малітва Ахрэма Сірына
Малітва да Сьв. Язэпа (Папы Льва ХІІІ)
____________________________________________________________________
Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая, як на небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Багародзіца Дзева, радуйся, поўная ласкі Марыя, Госпад з табою, блаславёная ты між жанчын і блаславёны плод улоньня Твайго, бо Ты нарадзіла Збавіцеля душ нашых.
Дастойна ёсьць сапраўды называць шчасліваю Цябе, Багародзіцу, вечна блаславёную і беззаганную Маці Бога нашага. Больш годную пашаны за хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўную за сэрафімаў, што захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога-Слова, існую Багародзіцу, цябе мы ўзвялічваем.
Пад Тваю міласэрнасьць прыбягаем, Багародзіца Дзева, маленьняў нашых у час суму не адкінь, але ад бедаў вызваль нас, адзіная чыстая, адзіная блаславёная.
Госпадзе Ісусе Хрысьце, Пастыру ўсіх верных, пакорна малю Цябе, глянь ласкава на Сьвятога Айцы (імя), Папу Рымскага. Блаславі ягоныя высілкі і споўні ўсе ягоныя жаданьні для дабра Тваёй Царквы. Дай яму сілу і здароўе, каб у супакоі ён мог кіраваць даручаным яму статкам і весьці яго да нябеснага валадарства. Амін.
Успомні, Госпадзе, нашага біскупа (імя), і ўсіх біскупаў, і пашлі ім Тваё блаславеньне, каб сваім навучаньнем і прыкладам яны маглі накіроўваць нас да Цябе. Амін.
Блаславі, Госпадзе, нашага сьвятара, айца (імя), і ўсіх сьвятароў, і захавай іх у бяспецы. Дай ім дух разважнасьці, пакоры, цярплівасьці і вытрываласьці ў працы на Тваю славу і для збаўленьня душаў, якія Ты выбавіў Тваёй пачэснай крывёю. Запалі ў іхніх сэрцах сьвяты агонь, які гарэў у сэрцах Тваіх апосталаў, каб яны заўсёды ўва ўсім шукалі Тваёй хвалы і заахвочвалі нас усё больш любіць Цябе. Хай іхняя жыццё будзе сьвятым, згодна з праўдай, якую яны прапаведуюць. Хай яны будуць сьвятарамі паводле Твайго сэрца, і хай сьвятло іхняе сьвеціць усім, каб людзі, бачачы іхнія добрыя ўчынкі, уславілі Айца нашага нябеснага. Амін.
Усядобры Госпадзе Божа, ты загадаў нам шанаваць бацьку і маці і ў Тваім жыцьці на зямлі даў усім прыклад паслушэнства. Прашу Цябе пакорна: пачуй маю просьбу і будзь спагадлівым да маіх бацькоў. Ахоўвай іх ад усялскай нягоды, небясьпекі, хваробы. Дай ім здароўе і пашлі ім багацьце Тваёй ласкі. Зьмілуйся над імі ў вялікай міласэрнасьці Тваёй, каб яны верна служылі Табе, а праз іх і я аказаўся годным славіць Цябе і служыць Табе. Амін.
Ойча сьвяты, Лекару душаў і целаў, Ты паслаў Твайго адзінароднага Сына, Госпада нашага Ісуса Хрыста, для аздараўленьня кожнай хворасьці і вызваленьня ад сьмерці. Ацалі слугу Твайго (Тваю) ... ад усіх душэўных і цялесных немачаў, якія апанаваіл яго (яе). Верні яму (ёй) здароўе, ласкаю Хрыста Твайго, малітвамі Найсьвяцейшай Уладаркі нашай Багародзіцы і Заўсёды Дзевы Марыі, і ўсіх сьвятых. бо Ты Бог наш, крыніца збаўленьня, і мы Табе славу аддаем разам з адзінародным Сынам Тваім і з усесьвятым, добрым і жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Госпадзе Сьвяты, што жывеш на вышынях і ўсябачным вокам пазіраеш на ўсякае стварэньне, вось мы схіляем перад Табою галовы і молімся Табе, Сьвяты Сьвятых, працягні Тваю нябачную руку са сьвятога Твайго нябеснага пасаду і блаславі ўсіх нас. І калі мы ў чым зграшылі сьвядома ці несьвядома, ты, як добры і чалавекалюбны Бог, прабач нам, і дай нам Твае зямныя і нябесныя багацьці. Бо Ты, Божа наш, Той, хто мілуе і збаўляе нас, і мы Табе славу аддаем, Айцу і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Госпадзе і Ўладару жыцьця майго, духа ленасьці, нуды, уладалюбства і марнаслоўя ня дай мне. (Зямны паклон)
Духа чысьціні, пакоры, цярплівасьці і любові дай мне, слузе Твайму. (Зямны паклон)
Так, Госпадзе Ўладару! Дай мне бачыць мае правіны і не асуджаць брата майго, бо Ты блаславёны на вякі вякоў. Амін. (Зямны паклон)
Госпадзе, ачысьці мяне, грэшнага, і зьмілуйся нада мною. (12 разоў, з малымі паклонамі)
Госпадзе і Ўладару жыцьця майго... (Уся малітва з зямным паклонам у канцы)
Да Цябе, Сьвяты Язэпе, прыбягаем у нашай нядолі. Зьвярнуўшыся за дапамогай да Тваёй Найсьвяцейшай Абручніцы, з надзеяй просім і Тваёй апекі. Дзеля любові, якая Цябе яднала з Беззаганнай Дзевай Марыяй, а таксама дзеля айцоўскай заботы, якой Ты атуляў Дзіцятка Ісуса, пакорна просім: паглядзі ласкава на набытак, які Ісус Хрыстос здабыў сваёй крывёю, і сваім магутным заступніцтвам, дапамажы нам у нашых патрэбах.
Прадбачлівы Ахоўніча Божай Сям’і, чувай над выбраным патомствам Ісуса Хрыста.
Адхілі ад нас, улюбёны Ойча, усялякую заразу маны і грэхападзеньня. Магутны наш Заступнік, памажы нам ласкава Тваім нябесным заступніцтвам у барацьбе з сіламі цемры, а як калісьці уратаваў Дзіцятка Ісуса ад небясьпекі, якая пагражала Ягонаму жыцьцю, так і зараз барані Сьвятую Божую Царкву ад варожых пасткаў і ўсялякага супраціву.
Атулі кожнага з нас няўстаннай апекай, каб мы, дзякуючы Твайму прыкладу і ўзмоцненыя Тваім заступніцтвам, маглі жыць сьвята, памерці пабожна і дасягнуць вечнага шчасьця ў Небе. Амін.