Пошук
Нядзельнае казаньне
СВЯТА ЎЗВЫШЭННЯ ЖЫВАТВОРЧАГА КРЫЖА |
субота
КАСТРЫЧНІКА |
Некалькі слоў аб нядзельнай школцы
У нядзельную школку прымаюцца дзеці ад 5 гадоў. На сёньняшні дзень існуе дзьве групы: малодшая — для дзетак ад 5 да 7 гадоў, і старэйшая, куды прыходзяць дзеці школьнага ўзросту. Мэта нядзельнай школы — дапамагчы дзецям адчуць прысутнасьць Бога ў іхнім жыцьці, навучыць іх разумець, што ўсе мы з’яўляемся часткай Цела Хрыстовага — Царквы, пазнаёміць з праўдамі веры, увесьці ў царкоўнае жыцьцё. Гэтыя падставовыя веды павінны стаць падмуркам, на якім будзе будавацца іхняя рэлігійнасьць. Малодшая група — гэта дзеці 5-7 гадоў. Заняткі ў ёй уводзяць дзяцей у паступовае пазнаньне сьвету ў сьвятле веры. Мэта іх — дапамагчы дзіцяці штодня адкрываць для сябе прысутнасьць любячага, клапатлівага Бога. Гэта першая сустрэча з праўдамі пра Царкву, першы досвед малітвы. Лепшая школа малітвы, канешне, сям’я, а мы ў нядзельнай школцы разьвіваем гэты вопыт, вучымся маліцца разам, маліцца за іншых. Больш за ўсё на гэтых уроках мы любім маляваць. І тут нам абавязкова патрэбная дапамога бацькоў, бо мы размалёўваем усё: і малюнкі, і сталы, і рукі, і нават тварыкі. Старэйшая група — дзеці ад 8 гадоў, якія рыхтуюцца да першай Споведзі. Наша задача — разьвіць разуменьне і асэнсаваньне адносінаў, якія зьвязваюць з Богам. Разарваная праз грэх сувязь можа быць адноўленая, калі шкадуеш пра ўчыненае, калі прабачыш сам і атрымаеш прабачэньне. На занятках мы таксама шмат малюем, майструем, а яшчэ вельмі любім чытаць і распавядаць розныя гісторыі. Праз прыгатаваньне да Споведзі і ўрачыстага Сьвятога Прычасьця мы ўводзім дзяцей ў Таямнічае жыцьцё Царквы. Гэта першы важны крок да хрысьціянскае сталасьці. Дзеці задаюць шмат пытаньняў, на якія часам не так проста адказаць. Аднойчы на ўроку адна з дзяўчынак ніяк не магла зразумець, чаму ўсё ж такі не дазволіў Бог Адаму і Еве есьці з дрэва пазнаньня дабра зла і запыталася:
Не абыходзіцца і без сьмешных выпадкаў:
Звычайна ў Велікодны час нас чакае радасная і хвалюючая падзея: дзеці першы раз прыступаюцца да Споведзі. Гэта вельмі ўрачысты і радасны момант не толькі для дзяцей і іхніх бацькоў, але і для усёй парафіі. Наступны год навучаньня — увядзеньне ў Еўхарыстыю, калі мы знаёмім дзяцей з Літургіяй, царкоўнай малітвай, будовай храма. Але на гэтым навучаньне ў нядзельнай школцы не заканчваецца, пры жаданьні дзеці могуць займацца далей, вывучаючы Сьвятое Пісьмо, царкоўную гісторыю і інш. Не абыходзіцца нашае жыцьцё і без традыцыйных ўжо калядных выставаў. І тут нам на дапамогу зноў прыходзяць бацькі: яны і касьцюмы пашыюць, і салодкі пачастунак падрыхтуюць. А пасьля выставы актораў і гасьцей чакаюць яшчэ цікавыя гульні, забавы, конкурсы, і, канешне, самая важная і доўгачаканая падзея — візіт Сьвятога Мікалая, які, як вядома, заўсёды прыходзіць з падарункамі. Але мы з дзецьмі любім не толькі атрымліваць падарункі, а яшчэ і іншым іх дарыць. Таму ўжо сталася добрай традыцыяй, што выхаванцы нашай нядзельнай школкі самі збіраюць і раздаюць падарункі дзецям з прытулкаў і дзіцячых дамоў. |
Сборнікі інфармацыйна-пазнавальных размалёвак для дзетак "Біблейскія
гісторыі" пакуль на сайце цалкам выкладзеныя ня будуць. Але
калі нехта зацікавіцца - Вы заўсёды можаце зьвярнуцца да нас па
электроннай пошце і атрымаць гэтыя сборнікі ў электронным выглядзе.
:) |