Навіны
XV штогадовая грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацак: 7 – 12 ліпеня 2009 З 7 па 12 ліпеня 2009 г. пройдзе XV штогадовая грэка-каталіцкая Пілігрымка з Віцебску ў Полацак. У гэтым годзе Пілігрымка праходзіць пад дэвізам “Крыж Хрыста – знак любові”.Пілігрымка, што пачалася 15 год таму, для ушанаваньня памяці 5-ці Полацкіх пакутнікаў - базылянскіх манахаў забітых у 1705 году, кожны год праходзіць пакутніцкі шлях сьв. Святамучаніка Язафата і Полацкіх пакутнікаў. Кожны год Пілігрымка атрымлівае новы дэвіз, які ўпісваецца ў душпастырскую праграму Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы дадзенага году. Кожны – хрысьціянін, чалавек, які шукае Бога, які любіць сваю Бацькаўшчыну Беларусь, можа далучыцца да Пілігрымкі і прайсьці гэты шлях у супольнай малітве і любові. Кантакт: а. Андрэй Буйніч (029)566.24.14 (МТС), (044)776.24.14 (VEL) Адказны за Пілігрымку: а. Протапрэзьбітар Зьміцер Грышан (029) 210.80.95 (МТС), (029) 675.29.97(VEL) |
3 ліпеня раніцай – у 8:00 гадз. грэка-католікі Менска далучыліся да міжканфесійнай ініцыятывы малітвы за Бацькаўшчыну - у салідарнасьці з братамі рыма-католікамі, праваслаўнымі ды пратэстантамі. Набажэнства, якое праходзіла ў Душпастырскм цэнтры Маці Божай Нястомнай Дапамогі, што на зав. Сьнежным, 7, узначаліў Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Архімандрыт Сяргей (Гаек) у саслужэньні душпастыраў менскіх парафіяў ды а. Андрэя Буйніча з Ліды. |
Грэка-каталікі на фэсьце ў БудславеЗ 1 па 2 ліпеня ў Будславе адбылося агульнабеларускае сьвята іконы Маці Божай Будслаўскай. З розных куткоў Беларусі ў Будслаў прыбыло некалькі тысяч пілігрымаў. Па традыцыі, да сьвяткаваньня далучыліся і вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. Дзякуючы ахвярнасьці семінарыстаў БГКЦ і с. Вікторыі, падчас сьвята працаваў інфармацыйны намёт БГКЦ, у якім можна было атрымаць зьвесткі пра гісторыю і дзейнасьць Царквы, набыць рэлігійную літаратуру, памятныя іконкі, значкі. Увечары 1 ліпеня быў адслужаны акафіст да Найсьвятой Багародзіцы, які сёлета падрыхтаваў мінскі маладзёвы міжпарафіяльны хор “Прасфара”. Далучыцца да сьпеву маглі ўсе прысутныя. |
У чацьвер 19 чэрвеня 2009 г.прыпадае першая гадавіна сустрэчы Дзяржаўнага Сакратара Яго Сьвятасьці Папы Рымскага Бенядыкта XVI Кардынала Тарчызіо Бэртонэ з Супольнасьцю Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды асьвячэньня ім Грэка-каталіцкага цэнтра імя сьвятога і праведнага Язэпа ў Менску (вул. Арджанікідзэ, 6). У той жа дзень Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI адчыніць Год сьвятарства ў Паўсюдняй Царкве, дэвіз якога — «Вернасьць Хрыста, вернасьць святара». |
Αξιος, Аксіос, Aksios!У нядзелю 14 чэрвеня 2009 г., у рымскай базыліцы Santa Maria Maggiore адбылася біскупская хіратонія Ўладыкі Кірыла (Васіля), новага Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. У той самай базыліцы, у якой Папа Гадрыян ІІ ў 869 г. (гэта значыць - 1140 год раней) высьвяціў на біскупа Апостала Славянаў - сьв. Мятода (Салунскага). |
7-10 чэрвеня 2009 г. Прымас Францыі, Архібіскуп Ліёну Кардынал Філіп Барбарэн наведаў Беларусь. Кардынал разам са сваёй дэлегацыяй сустракаўся з ерархамі розных канфесіяў Беларусі: Мітрапалітам Філарэтам (Праваслаўная Царква), Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам (Рыма-каталіцкая Царква) ды Архімандрытам Сяргеям Гаекам (Грэка-каталіцкая Царква), які 8 чэрвеня саслужыў з Кардыналам сьв. Імшу ў мінскай рыма-каталіцкай катэдры. |
10 дзён пасьля Ўрачыстасьці Зыходу Сьвятога Духа (Пяцідзесятніцы) ў каляндары лацінскага абраду прыпадае Сьвята Цела і Крыві Хрыста (Божае Цела) – у гэтым годзе гэта быў чацьвер 11 чэрвеня. Паколькі ў Беларусі гэта працоўны дзень, звычайна ў дыяцэзіях арганізуюцца ўрачыстыя працэсіі ў бліжайшую суботу або ў нядзелю. |
Увесь Сьветлы тыдзень, на кожнай службе, мы шматкроць сьпяваем песьню Перамогі: “Хрыстос уваскрос з мёртвых, сьмерцю сьмерць зваяваў і тым, што ў магілах, жыцьцё дараваў” і ад гэтага, сапраўды немагчыма, хоць на хвіліну забыць, што Госпад гэтую Перамогу даруе табе. У гэтую Суботу, а яна ў нашай традыцыі называецца Сьветлай, у нашай парафіі адбыўся Сьвяты Хрост, наш Пробашч, айцец Андрэй ахрысьціў немаўлятка Мітрафана, сына нашых парафіянаў Андрэя і Лілі Патаповічаў – віншуем, Многія леты! |
Вялікая Субота выдалася вельмі сонечнай. Столькі сонечнага сьвятла ўлівалася праз вокны ў Капліцу Усіх Сьвятых Беларускіх, што рабілася вельмі радасна – вось-вось зазьзяе “нашае Сонца – Хрыстос”. “Вячэрня Вялікай Суботы разам з Літургіяй сьв. Базыля – гэта чаканьне Ўваскрасеньня. Таму яна пачынаецца ўваскроснымі нядзельнымі песьнямі 1 тону: "Вячэрнія нашы малітвы прымі, сьвяты Госпадзе, і дай нам адпушчэньне грахоў, бо Ты Адзіны, які даў сьвету ўваскрасеньне". У чытаньнях са Старога Запавету даюцца прыклады Божага збаўленьня (пераход гэбрэяў праз Чырвонае Мора, кніга прарока Ёны, уваскрасеньне памерлых праз прарокаў Ільлю і Елісея, збаўленьне ў Бабілёне трох гэбрэйскіх юнакоў, укінутых у распаленую печ і інш.). На Літургіі замест "Сьвяты Божа…", сьпяваецца "Усе вы, што ў Хрыста ахрысьціліся, у Хрыста апрануліся", на ўспамін аб тым, што ў ранейшыя часы на гэтым месцы адбываўся хрост катэхумэнаў, г. зн. тых, што жадалі прыняць веру Хрыстовую і былі да гэтага належна прыгатаваныя.” І ў нас адбыўся Сьвяты Хрост – Архімандрыт Сяргей ахрысьціў Андрэя і Васіля – віншуем новаахрышчаных. |
Сьвяты апостал Мацвей расказвае, як пасля ўваскрасення Хрыстовага тыя, што былі найбольш вінаватыя ў Ягонай крыжовай смерці, хацелі схаваць перад людзямі Ягонае ўваскрасенне і, «параіўшыся, далі жаўнерам (што сцераглі магілу Хрыста) шмат грошай і сказалі: ’ Кажыце так: Ягоныя вучні прыйшлі ўночы і ўкралі Яго, калі мы спалі’ »(Мц 28:12 13). Можна сказаць, што гэта быў прыклад спробы абмежавання свабоды сродкаў масавай інфармацыі, пра што так часта даводзіцца чуць у нашыя дні. І гэта зусім зразумела, бо кожны аўтарытарны рэжым, які жадае мець поўны кантроль над сваімі падуладнымі, баіцца праўды і таму ўводзіць цэнзуру на весткі, якія падаюцца да агульнага ведама. Хрыстос сказаў: « Праўда вас зробіць свабоднымі»(Ян 8:32). |
|
|
Пошук
Нядзельнае казаньне
|

|
НЯДЗЕЛЯ ЎСІХ СЬВЯТЫХ БЕЛАРУСКІХ |
Каляндар
|
4 ліпеня
|
Малітва
Візіт
Сябры

|