Галоўная
  Парафія
  Ініцыятывы
  Малітва

Мой шлях да семінарыі
Сяргей Раюнец

12 лістапада 2000 года сусед запрасіў мяне ў пілігрымку ў Полацк на сьвята сьвятамучаніка Язафата Кунцэвіча. Гэта стала маім першым спатканьнем з грэка-каталіцкай Царквой. Хаця да таго часу я чатыры гады хадзіў у праваслаўную нядзельную школку, але сэнс майго жыцця не быў для мяне дастаткова ясны. Пасля гэтай паездкі ўсё ўва мне зmмянілася: хацелася жыць, абняць і любіць увесь сьвет, створаны Богам. Сэнсам майго жыцця стала любоў да Госпада і бліжняга. У той час я адчуў, што хачу служыць Хрысту і людзям. І маім першым крокам да гэтага стане навучаньне ў семінарыі.

Але сталася інакш. Цэлы год пасля сканчэньня школы можна акрэсьліць, як год пошукаў свайго месца ў жыцьці. Я паступаў на курсы і кідаў іх, уладкоўваўся на працу і зыходзіў. І ўвесь час я стараўся асабліва не думаць пра Царкву і Бога.

На наступны год, каб атрымаць прафесію і, у далейшым, працу я паступіў вучыцца на кухара. Пасьля сканчэньня ўладкаваўся працаваць на карабель. Там, далёка ад сям’і і сяброў, у цяжкіх умовах працы я зразумеў, што увесь гэты час Госпад чакаў мяне і клікаў да сябе. Я пазваніў пробашчу нашай парафіі, папрасіў у яго блаславеньня. А праз восем месяцаў выехаў да семінарыі.

"Царква", №3 (54)' 2007г.