Сьвятыя мучанікі і вызнаўцы Гурый, Самон і Авіў

Пацярпелі за цэзараў Дыяклетыяна на Захадзе (284-305) і Максіміна на Ўсходзе (286-305). Абодва былі сьвятарамі, ыхаванымі ў Эдэсе. За абвяшчэньне Евангельля і дапамогу вязьням і нежаданьне пакланяцца паганскім багам былі павешаны кожны за адну руку і так віселі пяць гадзін. А паколькі і надалей заставаліся трывалымі ў вызнаньні Хрыста, былі павешаныя за абедзьве нагі, а пазьней іх укінулі ў роў і пасеклі мячом.
Сьвяты Авіў, дыякан царквы ў Эдэсе, быў замучаны ў часы цэзара-паганца Ліцынія на Ўсходзе за тое, што хадзіў па вёсках і мястэчках, чытаючы верным Сьвятое Пісьмо. На загад цэзара яго кінулі ў палаючую печ. Калі агонь пагас, непашкоджанае цела мучаніка пахавалі разам са сьвятымі Гурыем і Самонам.