Святамучанік Аўтаном

Святамучанік Аўтаном паходзіў з Італіі. Ад перасьледваньня Дыяклецыяна (284-305) ўцёк да Бітыніі. Там з посьпехам прапаведваў Хрыста. Багата паганцаў навярнулася да вызнаваньня праўдзівага Бога. Раз’юшаныя ягонымі посьпехамі паганцы забілі яго ў час, калі ён служыў сьвятую літургію.