Cьвв. Кузьма і Дзям’ян, бескарысьлівыя лекары і цудатворцы

Сёньня сьвяткуецца памяць сьв. Кузьмы і Дзям’яна бескарысьлівых лекараў і цудатворцаў. Яны паходзілі з Малой Азіі, ахвяраваліся ў патрэбах душаў і целаў бліжніх, лякуючы усякія хваробы і недамаганьні. Лекавалі не толькі людзей, але і жывёлаў. За сваю працу не бралі ўзнагароды. Панесьлі мучаніцкую сьмерць у месцы Эгея, у Цыліцыі падчас панаваньня імператара Максіміяна (286-305).

Сьвятамучанік Тэадор, біскуп Мукачыўскі

Сьвятамучанік Тэадор, біскуп Мукачыўскі панёс мучаніцкую сьмерць пасьля вайны, калі Закарпацьце было далучана да Савецкага Саюзу. Ён быў станоўкім праціўнікам далучэньня грэка-каталіцкай Царквы Закарпацьця да праваслаўя і з ім расправіліся камунистычныя ўлады, каб палегчыць гэты, запланаваны імі працэс.