Смаленская ікона Маці Божай

Смаленская ікона Маці Божай здаўна была праслаўлена шматлікімі цудамі. Яе адзін са спіскаў, які захоўваўся ў Супрасльскім манастыры, праславіўся цудамі і шануецца як Супрасльская ікона Маці Божай;

Апосталы і дыяканы Прохар, Міканор, Тыман і Пармен

Апосталы і дыяканы Прохар, Міканор, Тыман і Пармен належалі да тых дыяканаў, што былі абраныя апосталамі (Дз 6.1-6). Прохар быў біскупам ў Нікамедыі ў Бітыніі і там спакона памёр. Міканор прапаведваў Евангельле і памёр таго самага дня, калі быў укаменаваны сьв. Сцяпан. Пармен паёр на вачах у апосталаў, калі выконваў свае дыяканскія абавязкі.