Вялебная мучаніца Параскева

Вялебная мучаніца Параскева нарадзілася ў ваколіцах Рыму, як падае традыцыя ў пятніцу. Адсюль яе імя, якое з грэцкай мовы перакладаецца – пятніца. З дзяцінства сьвятая чытала сьвяттое пісьмо, праводзіла вельмі закрыты вобраз жыцьця. Пасьля сьмерці сваіх бацькоў раздала маёмасьць бедным. Прапаведвала Хрыста паганам і шмат каго зь іх навярнула. Была схоплена і прымушалася да адданьня пашаны паганскім бажкам, але вызнала публічна іх марнасьць і была засечана мечам. Гэта здарылася кал 140 году.