*Мучанікі Барыс і Глеб

*Мучанікі Барыс і Глеб былі першымі праслаўленымі сьвятымі на тэрыторыі старажытнай Русі. Былі малодшымі сынамі вялікага князя Уладзімера Вялікага. Былі забітыя, паводле дайшоўшай да нас гістарычнай традыцыі з прычынаў барацьбы за ўладу на загад іх брата Сьвятаполка. Прынялі сьмерць па-хрысьціянску, дабравольна, наслядуючы Хрыста. Таму называюцца страстотерпцамі (пакутнікамі) па-славянску.