Вялебны Сямён бажавольны і Ян

Вялебны Сямён бажавольны і Ян паходзілі з Эдэссы ў Сірыі. Нежанаты Сямён і жанаты Ян аднойчы пайшлі на сьвята Узьнясеньня сьвятога Крыжа да Ерусаліма. Вяртаючыся адтуль, уступілі ў манастыр сьв. Герасіма каля Ярдану, у міжчасе даведаўшыся, што іаці і жонка Яна памерлі. Сьв. Ян правёў у гэтым манастыры усё сваё пазасталае жыцьцё, а сьв. Сямён перанёсься да Эмезы, дзе прыняў на сябе стараньне быць шалёным для Хрыста. Рабіў часта сьмешныя і дзіўныя рэчы, чым выстаўляў сябе на кпіны і здзекі, а між тым укрыта рабіў шмат добрых учынкаў, якія былі выкрыты толькі пасьля ягонай сьмерці.;