Айцы першых 6-ці Усяленскіх сабораў

Сёньня адзначаецца нядзеля айцоў першых шасьці Усяленскіх сабораў. Усяленскія саборы мелі вялікае значэньне з’яўленьня і выпрацоўкі царкоўнай дагматыкі і адстойваньня Хрыстовай Царквой сваёй ідэнтычнасьці ў варунках гістарычнага разьвіцьця, калі было неабходна застацца вернымі Праўдзе Хрыстовай.

Вялебная Макрына

Вялебная Макрына, была сястрой сьвятога Васіля Вялікага. Была прыгожага выгляду і добрых манераў. Была абяцаная аднаму маладому чалавеку са знакамітай сям'і як жонка. Калі ён загінуў у падарожжы, адкінула ўсе наступныя прапановы пабрацца шлюбам і разам са сваёй маці прысьвяціла сябе выхаваньню сваіх малодшых братоў і сёстраў. Калі дзеці вырасьлі, намовіла маці звольніць слугаў і пайсьці да манастыра. За імі пасьледвалі і некаторыя служанкі. Памёрла ў сьнежні 379 году, да апошніх хвілінаў жыцьця размаўляючы са сваім братам Рыгорам Нісскім пра душу.