Сьв. Амільлян

Сьв. Амільлян жыў падчас панаваньня Юльяна Адступніка. Быў вельмі руплівым хрысьціянінам і ненавідзеў шанаваньне ідалаў паганскіх. Аднаго разу ён узяў малаток і пайшоў у паганскую сьвятыню, разьбіў паганскіх балваноў і выйшаў незаўважаны. Калі пагане адрэстаўравалі сваіх ідалаў, зрабіў гэта паўторна і, аддаўшыся ў рукі ўладзе, быў жорстка бічаваны і памёр, укінуты ў вагонь.