Апостал Акіла з 70-ці

Апостал Акіла з шэрагу сямідзесяці апосталаў паходзіў з Понту, быў навернены ў Рыме на хрысьціянства. Адзін з бліжэйшых супрацоўнікаў сьв. Паўла. Разам з жонкай Прыскілай быў выгнаны з Рыму дэкрэтам імператара Клаўдзія. (Дз 18.2). Пасяліўся ў Карынце, дзе ў іх жыў Павел, з якім разам яны выраблялі намёты (Дз 18.3). З 52 году быў у Эфесе, пазычыўшы свой дом для багаслужбаў, у Эфесе ён пазнаёміў Апалона з навукай Хрыста (Дз 18.26). Праз некалькі год павярнуўся да Рыму, дзе ягоны дом стаўся адным з асяродкаў хрысьціянства (Рым 16.3-5).