*Вялебны Антон Пячэрскі

*Вялебны Антон Пячэрскі нарадзіўся ў Любечы, калі Кіева ў 983 годзе. У юнацтве павандраваў на Усход, у пошуках манаскага жыцьця. Быў на Афоне, адкуль прыехаўшы на Русь і пасяліўшыся паблізу Кіева, вёў у пячоры жыцьцё пустэльніка. Вакол яго пачалі гуртавацца іншыя, якія шукалі манаскага жыцьця. З дапамогай іх ён пашырыў пячоры і збудуваў царкву. Калі пабачыў, што манастыр можа існаваць і без яго, выбраў на ігумена Варлама, а пасьля Тэадосія. Сам пасяліўся ў пячоры, дзе пражыў сорак гадоў. У старасьці заснаваў яшчэ адзін манастыр у Чарнігаве. Памёр у Пячэрскай лаўры 10 ліпеня 1073 г.

45-ць мучанікаў з Нікапаля

45-ць мучанікаў з Нікапаля Армянскага прынялі сьмерць за Хрыста ў распаленай печы каля 319 году, калі імператарам быў Ліцыній, а зьверхнікам правінцыі быў Лісій.