Сьвятамучанік Панкрат, біскуп Таўраменійскі

Сьвятамучанік Панкрат, біскуп Таўраменійскі, паходзіў з ваколіц Антыёхіі. Разам са сваімі бацькамі прыняў хрост у Ерусаліме. Пасьля таго, як бацькі памерлі, пакінуў сваю маёмасьць і аддаліўся да нейкага гроту ў рэгіёне Понту. Там спаткаў сьв. Пятра, разам з якім яны прышлі да Антыёхіі, а потым Кілікіі. Там сьв. Панкрат спаткаў апостала Паўла, які высьвяціў яго на біскупа і паслаў у Таўраменію, на Сіцыліі. Там ён быў задушаны паганамі.