Сьв. Андрэй, архібіскуп Крыцкі

Сьв. Андрэй, архібіскуп Крыцкі, нарадзіўся ў Метылене, уступіў у манастыр у Ерусаліме., пасьля таго, быў з пэўнай місіяй адпраўлены ў Канстантынопаль. Затсаўся ў адным з манастыроў, быў высьвечаны на дыякана і кіраваў серацінцам і домам састарэлых. У 692 быў прызначаны на пасаду біскупа Гартыніі. Некаторы час быў прыхільнікам монафелітаў, але потым вярнуўся да навукі Царквы. Падчас кіраваньня імператара Лявона ІІІ Ісаўрскага, які змагаўся з шанаваньнем іконаў, выступаў у абарону сьвятых іконаў. Зьяўляецца аўтарам Вялікага канона – пакаяннай песьні, якая сьпяваецца на пачатку і чацьвер пятага тыдня Вялікага посту. Заклаў сам жанр канона, як формы рэлігійнай паэзіі. Быў таксама аўтарам кандакоў, з якіх самы вядома на Раство Хрыстовае.

Вялебная Марта

Вялебная Марта, маці Сямёна Дзіўнагорцы, жыла ў VI стагодзьдзі ў Антыёхіі ўсё жыцьцё хацела пайсьці ў манастыр, але яе бацькі ўмовілі пайсьці замуж. Пасьля скорай сьмерці мужа ўсе сілы паклала на выхаваньне сына, будучага вялікага аскета і сьвятога Сымона Дзіўнагорцы. Памёрла ў 551 годзе. Яе пахавалі на Дзіўнай гары, месцы аскетычных подзьвігаў ейнага сына.